Лета. Спякота

Лета. Спякота

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 7 жніўня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава “Лета. Спякота”.

Экспазіцыя аб’яднуе творы беларускага жывапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь агульнай канцэпцыяй – рэпрэзентаваць вобраз лета, летняй спякоты і іншых сюжэтна-тэматычных яго варыяцый у розных жанравай і стылістычнай інтэрпрэтацыях.

Семантыка выявы сонца, у гэтым выпадку, тлумачыцца ў шырокай палітры сэнсавых адценняў: ад архетыпічнага фальклорнага салярнага знака і яго сучаснага пластычнага гучання, сонечнага святла як эмацыянальнай “фарбы” выяўленчай мовы, да наратыўных, кінематаграфічных яго ўласцівасцяў, прадстаўленых у багацці сюжэтна-тэматычных кампазіцый.

Ад сацрэалістычнай класікі, сентыментальна-рамантычных, летуценных світанкаў і заходаў, імпрэсіяністычных блікаў сонца на траве Я. Зайцава, В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, абагульненых, сімвалічных, песенна-лірычных кампазіцый А. Скавародкі, М. Казакевіча і інш., якія адлюстроўваюць лета як адвечную маладосць, да абстрактных палотнаў, дзе вобразная гама злучае разнастайныя адценні інтэрпрэтацый – прастора экспазіцыі трансфармуецца ў вопыт куратарскага і глядацкага чытання гэтай тэмы.

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь