Майстар-клас у рамках выставы “Ступені майстэрства”

Майстар-клас у рамках выставы “Ступені майстэрства”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Сябры, анансуем фінальны майстар-клас у рамках выставы “Ступені майстэрства”, прымеркаванай да 75-годдзя каледжа імя А. К. Глебава.

На гэты раз запрашаем на занятак па малюнку, жывапісе і кампазіцыі. На майстар-класе вы зможаце выканаць першы этап акадэмічнага малюнка ці жывапісу. Таксама падчас сустрэчы ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з патрабаваннямі да ўступных іспытаў па спецыяльных дысцыплінах у каледжы, пра якія раскажа выкладчык установы Людміла Леанідаўна Ігнацьева.

Майстар-клас адбудзецца 8 ліпеня 2022 года з 16:00 да 18:00.

Заняткі разлічаны на дзяцей (ад 10 гадоў) і дарослых.

Кошт наведвання галоўнага корпуса музея з удзелам у майстар-класе – 12 рублёў; пры наяўнасці карты госця – 4 рублі.

 У сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў рэгістрацыя абавязковая па тэл.: +375 17 397 01 63, +375 25 667 78 19.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь