Майстры Лінагравюры

Майстры Лінагравюры

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Выстава станковых эстампаў выдатных майстроў, чые работы выкананы не ў класічнай ксілаграфіі, а ў дастаткова новай тэхніцы лінагравюры – гэта выдатны спосаб пазнаёміць гледача з яшчэ адной часткай багатай калекцыі музея, магчымасць шырэй уявіць разнастайнасць тэхнік і матэрыялаў свету выяўленчага мастацтва.

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь беражліва захоўваюцца сотні лінагравюр з розных краін. Сярод іх – як асобныя аркушы, серыі і альбомы, кніжныя ілюстрацыі, так і ўнікальны збор гравіраваных лінолеумных дошак. Для экспазіцыі выставы, якая ахоплівае некалькі дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя (1930–1980-я), адабраны каля 40 работ у жанрах відавай гравюры, нацюрморта, інтэр’ера і ў бытавым жанры майстроў беларускай школы графікі (А. М. Тычына, С. П. Герус, В. М. Ткачук, У. С. Садзін, Б. Б. Цітовіч, У. А. Правідохін і інш.), эстампы рускіх мастакоў (І. М. Паўлаў, В. С. Бібікаў, І. А. Сакалоў, У. А. Фаворскі, Э. Б. Бернштэйн, А. А. Дзмітрыеў, А. І. Іглін і інш.) і літоўскай школы гравюры (С. І. Разінас), а таксама лінолеумная дошка для друку і гравіравальныя інструменты. Некаторыя з графічных аркушаў экспануюцца ўпершыню. 

Выстава “Майстры лінагравюры” дае ўнікальную магчымасць гледачу атрымаць асалоду ад сапраўдных шэдэўраў лепшых мастакоў-графікаў.

Работа выставы працягнецца
 да 15 мая 2022 года

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні