Міхаіл Лісоўскі. Да 95-годдзя з дня нараджэння

Міхаіл Лісоўскі. Да 95-годдзя з дня нараджэння

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на чарговую лекцыю ў межах праекта «Арт-лекторый “Роднага слова”» – сумеснай ініцыятывы навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Героем лекцыі стане беларускі мастак Міхаіл Лісоўскі, чыё 95-годдзе адзначаецца сёлета. Ён увайшоў у гісторыю айчыннага мастацтва як таленавіты майстар сяброўскіх шаржаў, якія называюць культурнай хронікай 1960-х гг. Між тым яго жывапісныя працы не менш цікавыя, асабліва партрэты. 

Пра гісторыю стварэння аднаго з іх – “Партрэта настаўніцы”, а таксама пра жыццёвы і творчы шлях мастака пойдзе гаворка на лекцыі, якую прачытае мастацтвазнаўца Таццяна Карэліна – дачка М. Лісоўскага і аўтар публікацыі, прымеркаванай да юбілею творцы, у лютаўскім нумары “Роднага слова”. 

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году беларускай жанчыны, традыцыйны фармат лекцыі пашырыцца экспанаваннем жывапіснага твора М. Лісоўскага “Партрэт настаўніцы”, а таксама некалькіх аўтарскіх шаржаў мастака, якія на адзін вечар будуць прадстаўлены публіцы.

  • 26 сакавіка (чацвер) 
  • а 18-й гадзіне 
  • галоўны корпус (Леніна, 20), трэцяя зала беларускага мастацтва XX–XXI ст. 
  • уваход па білеце ў музей
Наведаць мерапрыемствы можна па ўваходным білеце ў Мастацкі музей.с
іншыя выставы
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва