Мерапрыемства

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

8 жніўня 2026 года у межах выставы «Кветкі — паэзія любові» музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” запрашае акунуцца ў атмасферу вытанчаных свецкіх салонаў і рамантычнага флірту на інтэрактыўнай музейна-камунікатыўнай праграме “Мова веера”.

У XIX стагоддзі веер быў не проста элегантным аксесуарам, а сапраўдным сакрэтным кодам. Адзін непрыметны ўзмах мог азначаць палкае прызнанне ў каханні, лёгкую адмову або запрашэнне на таемнае спатканне. Каб мець поспех у мастацтве свецкай гульні, гэтыя правілы абавязаны былі ведаць як дамы, так і кавалеры.

Госці праграмы паглыбяцца ў гісторыю гэтага вытанчанага прадмета і даведаюцца, чаму яго “мова” дагэтуль выклікае спрэчкі сярод даследчыкаў. Удзельнікаў чакае знаёмства з рэдкімі разнавіднасцямі веераў XIX стагоддзя, а галоўныя сакрэты адкрыюцца на практыцы: засвоіўшы вытанчаныя рухі і разыграўшы сцэны з жыцця дваранскага салона, кожны зможа на час перанесціся ў грандыёзную эпоху свецкіх таямніц.

У завяршэнне праграмы кожнага ўдзельніка чакае прыемны бонус — гарантаваны прыз ад французскага брэнда Yves Rocher (Іў Рашэ).

Дэталі мерапрыемства:

  • Пачатак сeансаў: 13:00, 15:00, 17:00
  • Кошт білетаў:
    • Дарослы — 15 руб.
    • Для навучэнцаў — 10 руб.
  • Тэлефон для даведак і браніравання: (017) 358-88-78
іншыя выставы
Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь