Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч

Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

23 кастрычніка 2019 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага выставачнага праекта “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” з прыватных збораў Францыі і калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У 2019 годзе споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння нашай знакамітай суайчынніцы, вядомай мастачкі і легендарнай асобы Надзеі Пятроўны Хадасевіч-Лежэ (1904–1982), чыя роля ў мастацтве ХХ стагоддзя і культурных узаемаадносінах у эпоху “жалезнай заслоны” неацэнная. Будучы своеасаблівым, рознабакова накіраваным (станковы жывапіс, графіка, мазаіка), з яркім індывідуальным почыркам мастаком, Надзея Хадасевіч-Лежэ каласальную ўвагу надавала пытанням папулярызацыі творчай спадчыны аднаго з найбуйнейшых мастакоў Францыі першай паловы ХХ стагоддзя Фернана Лежэ (1881–1955), выступала ініцыятарам і арганізатарам выстаў савецкіх мастакоў у Францыі, аказвала падтрымку суайчыннікам. Наведаўшы ў 1960-я – пачатку 1970-х гадоў Савецкі Саюз і Беларусь, у прыватнасці, Надзея Хадасевіч-Лежэ зрабіла шэраг найкаштоўнейшых падарункаў расійскім і беларускім музеям. У 1967–1968 гадах у якасці неацэннага дару Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь атрымаў цудоўныя факсімільныя рэпрадукцыі карцін вядомых еўрапейскіх майстроў (360 прадметаў), а ў 1973 годзе – унікальную калекцыю злепкаў скульптур і рэльефаў (173 экспанаты), якія сталі “класікай” мастацтва, а таксама кераміку Пабла Пікаса. Пазней Надзея Хадасевіч-Лежэ паднесла ў дар музею шэраг сваіх графічных твораў і работ Фернана Лежэ.

Міжнародны выставачны праект “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” закліканы стаць маштабнай культурнай падзеяй і пазнаёміць беларускага гледача як з творчасцю вядомай мастачкі, так і з яе падзвіжніцкай дзейнасцю ў сферы папулярызацыі сусветнага мастацтва. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 твораў (жывапіс, гуашы, малюнкі, літаграфіі і шаўкаграфіі) з французскіх прыватных збораў, у тым ліку спадчыннікаў мастачкі, і з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Экспанаты дазволяць рознабакова прадставіць творчасць Надзеі Хадасевіч, расказаць пра яе розныя стылістычныя этапы і жанравую разнастайнасць, а таксама прадэманстраваць грамадзянскую пазіцыю мастачкі. Частку экспазіцыі складуць творы Фернана Лежэ і Пабла Пікаса, падораныя музею Надзеяй Пятроўнай Хадасевіч-Лежэ.

Працягваючы шматгадовую традыцыю партнёрства, Міжнародны выставачны праект “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” падтрымлівае Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30