Нацюрморт – прыгажосць у звычайным

Нацюрморт – прыгажосць у звычайным

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З 2 чэрвеня 2023 года ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі пачне працаваць выстава “Нацюрморт – прыгажосць у звычайным”.

На выставе будуць прадстаўлены жывапісныя творы рускага і беларускага мастацтва канца ХІХ – ХХ стагоддзя, выкананыя ў жанры нацюрморта, з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Пазнаёміцца з творамі рускага мастацтва можна будзе праз палотны Карла Гуна, Івана Шышкіна, Ільі Машкова, Пятра Канчалоўскага, Аляксандра Асьмёркіна, Георгія Ніскага і інш. Сімвалічным звязкам паміж рускім і беларускім мастацтвам прадстануць творы мастакоў Парыжскай школы, якія нарадзіліся ў Беларусі, – Восіпа Любіча і Міхаіла Кікоіна. 

Разнастайная аўтарская манера і арыгінальны стыль нацюрмортнага жывапісу Беларусі, што развіваліся ў розныя дзесяцігоддзі ХХ ст., будуць прадстаўлены творамі такіх самабытных мастакоў, як Валянцін Волкаў, Натан Воранаў, Валяр’яна Жолтак, Соф’я Лі, Раіса Кудрэвіч, Гаўрыіл Вашчанка, Ядвіга Радзялоўская, Леанід Шчамялёў, Аляксандр Кішчанка, Альгерд Малішэўскі, Марыя Ісаёнак, Руслан Вашкевіч і інш.

Выстава будзе працаваць 
да 27 жніўня 2023 года

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь