Вакальна-інструментальны ансамбль выканаўцаў прадставіць праграму з арый і мадрыгалаў Клаўдыё Мантэвердзі, Джуліа Качыні, Джыралама Фрэскабальдзі і іншых выбітных італьянскіх кампазітараў таго часу. Рэзананс сапрана і барочнай лютні, барочнай гітары, клавесіна, скрыпкі, віяланчэлі падорыць гледачам вытанчаную меланхолію і душэўную раўнавагу.
- 21 лістапада (субота), 15:00
- галоўны корпус (сяродкрыжжа), вул. К. Маркса, 24
- уваход па квітку ў музей