У праграмме:
12:00 – Зборная экскурсія па экспазіцыі.
13:00 – Майстар-клас «Завіванне наміткі».
13:30 – Батлеячны спектакль.
14:00 – Майстар-клас па саломапляценню «Птушка».
Абавязковы папярэдні запіс!*
Колькасць удзельнікаў абмежавана (15 чалавек)!
15:00 – Віктарына-розыгрыш «Народны слоўнічак».
Удзельнікам віктарыны будзе дадзена магчымасць праверыць свае веды ў вызначэнні назваў прадметаў на беларускай мове ў катэгорыі беларускія народныя рамёствы. Саломапляценне, ткацтва, ганчарства, разьба і роспіс па дрэве.
З 10:00 да 17:00 будуць працаваць пляцоўкі «Музейная бібліятэка» і творчы куток «Размалюй сам».
Кошт білета для дарослых – 20 рублёў, для навучэнцаў і студэнтаў – 15 рублёў.
*Папярэдні запіс па тэлефонах: 8 (017) 507 44 69; +375296558573.