Мерапрыемства

Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

У нядзелю 18 траўня з 10:00 да 17:00 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" ў рамках акцыі "Ноч музеяў у мастацкім-2025. Жураўлі над Беларуссю" пройдзе творчая праграма.

У праграмме:

10:30 – Майстар-клас «Тэкстыльная лялька «Кубышка-траўніца»».

Абавязковы папярэдні запіс!*

Колькасць удзельнікаў абмежавана (10 чалавек)!

11:30 – Віктарына-розыгрыш «Народны слоўнічак».

Удзельнікам віктарыны будзе дадзена магчымасць праверыць свае веды ў вызначэнні назваў прадметаў на беларускай мове ў катэгорыі беларускія народныя рамёствы (саломапляценне, ткацтва, ганчарства, разьба і роспіс па дрэве).

12:00 – Зборная экскурсія па экспазіцыі.

12:30 – Батлеячны спектакль.

13:00 – Майстар-клас «Завіванне наміткі».

13:30 – Майстар-клас «Саламяны Анёл».

Абавязковы папярэдні запіс!*

Колькасць удзельнікаў абмежавана (15 чалавек)!

З 10:00 да 17:00 будуць працаваць пляцоўкі «Музейная бібліятэка» і творчы куток «Размалюй сам».

*Папярэдні запіс па тэлефонах: 8 (017) 507 44 69; +375296558573.

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь