Мінск – горад старажытны і малады, з шырокімі праспектамі новабудоўляў, утульнымі вулачкамі старога горада і маляўнічымі загараднымі раёнамі. Месца прыцягнення і натхнення для людзей творчых прафесій, жыхароў нашай краіны і турыстаў.
Своеасаблівую жывапісную оду прыгажосці Мінска і яго наваколлям апяваюць класікі беларускага жывапісу Гаўрыіл Вашчанка, Барыс Аракчэеў, Віктар Вярсоцкі, Май Данцыг.
Мастакі невыпадкова выбіраюць для адлюстравання сталіцы панарамны пейзаж: ён, як ні адзін іншы жанр, увасабляе ў сабе шматаблічную прастору горада з яго супрацьлеглымі характарыстыкамі.