Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая

Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

11 красавіка 2025 года а 16-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая”.

Рамяство і мастацтва з’яўляюцца часткай культуры, адлюстраваннем жыццёвага ўкладу. Гэта справядліва і для шэдэўраў, натхнёных рэлігійна-філасофскімі сталымі канструкцыямі, і для твораў, створаных у першую чаргу для бытавых мэт. Паколькі і ў простых рэчах праяўляецца пэўная тэхналогія і майстэрства выканання, уласцівыя дадзенаму этапу культуры, і канстанты яе (культуры) светапогляду.

У звычайных рэчах (шырмы, вазы, сервізы і касцюм) праяўляецца дух народа і сацыяльныя асновы. За гэтымі прадметамі мы бачым твар чалавека, які іх стварыў, або акружыў сваё жыццё імі. Рэчы, якія суправаджалі нас пры жыцці, нясуць у сабе адбітак нас саміх.

Выстава заклікана адлюстраваць бытавыя аспекты жыцця традыцыйнага Кітая, яго разнастайнасць і сутнасць.

У экспазіцыю ўключаны больш за 80 твораў з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усходу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, выкананых у розных тэхніках (разьба па дрэве, лакавы роспіс, фарфор, вышыўка). Часавы дыяпазон прадстаўленых на выставе прадметаў ахоплівае перыяд XVII–XXI ст.

Шэраг экспанатаў наведвальнікі ўбачаць упершыню.

У рамках выставы пройдуць лекцыі і майстар-класы.

Выстава “Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая” будзе экспанавацца з 11 красавіка па 8 чэрвеня 2025 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, зала 1).

Куратар выставы – Тупчыенка Багдана Мікалаеўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад прыгажосцю тваёй маўчаць
Перад прыгажосцю тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь