У гэтую суботу – 6 чэрвеня – Мастацкі музей запрашае на мастацкае свята “PlayArt”, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей!
“PlayArt” – адна з самых яркіх падзей лета, білет у доўгачаканыя канікулы! ☀️ З года ў год займальная і пазнавальная праграма збірае ў залах музея шмат сем’яў для актыўнага адпачынку. “PlayArt” нікога не пакіне раўнадушным – новыя адкрыцці, творчая атмасфера і маса станоўчых эмоцый! 🥁✨
Хутчэй знаёмцеся з праграмай, збірайцеся сям’ёй, запрашайце сяброў і прыходзьце ў Мастацкі музей за творчым настроем! ⚡️
🗓️ 6 чэрвеня (субота), 14:00–17:00
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20) / выставачны корпус (К. Маркса, 24)
🎟️ па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20 + выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24): дарослы – 20,00 рублёў; навучэнцы і студэнты – 11,00 рублёў
Праграма
14:00 Канцэрт з майстар-класам ад узорнага ансамбля песні і танца “Зорачка”
(кіраўнік – Ала Міхайлаўна Навіцкая).
(Выставачны корпус, выстава “Гармонія свету неглюбскіх ткачых”)
14:00–15:00 Майстар-клас па тэхніцы пастэлі
Паспрабуйце сябе ў працы з яркімі крэйдамі і стварыце аксаміцістыя кветкавыя кампазіцыі
(па папярэднім запісе) (Сяродкрыжжа)
14:00 Майстар-клас “Набіўка з агародніны”
Стварыце незвычайныя работы ў тэхніцы набіўкі з агародніны – творчасць, якая здзівіць і дарослых, і дзяцей!
(Зала выставы “Элегантнасць серабра: скарбы Аманскага двара”)
14:30 Танцавальны перформанс дзіцячай студыі танца Ганны Сачыўкі
Імправізаванае сцэнічнае выказванне, у якім дзеці разважаюць пра час – праз цела, рух і слова. Сучасны танец як жывая размова пра пачуцці і адчуванні
(Сяродкрыжжа)
16:00–16:30 Майстар-клас з барабанамі ад творчай майстэрні АСГАРТ “Энергія рытму”
Акуніцеся ў свет гукаў і адчуйце рытм усёй сям’ёй! Для дзяцей ад 6 гадоў і бацькоў
(Фае музея)
14:00–17:00 Мастацкая майстэрня (размалёўкі, пазлы)
(Зала мастацтва краін Еўропы)