Плынь часу

Плынь часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 10 кастрычніка на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачне работу выстава жывапісу, графікі, скульптуры беларускага мастацтва ХХ–ХХІ ст. са збору музея, Падчас выставы можна пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія святкуюць юбілеі і памятныя даты ў 2025 годзе. Творы каля 50 аўтараў трансліруюць разнастайнасць поглядаў і светаадчуванняў, якія мяняліся з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе. Нягледзячы на час, які раздзяляе іх, адны майстры падобныя па сваёй мастацкай стылістыцы, іншыя ж, наадварот, працуючы прыблізна ў адзін час, значна адрозніваюцца.

Выстава, прымеркаваная да юбілеяў і памятных дат мастакоў, з’яўляецца своеасаблівым дадаткам да пастаяннай экспазіцыі, у якую ўваходзяць, у першую чаргу, творы найбольш характэрныя для творчасці кожнага з аўтараў. Галоўная ідэя выставачнага праекта прадставіць наведвальнікам творчасць ужо знаёмых майстроў (М.В. Данцыг, Л.А. Дударэнка, Ф.І. Дарашэвіч і інш.), раскрыць новыя грані іх мастацкага пошуку і эксперыментаў, а таксама пазнаёміць з унікальнымі работамі, якія раней не выстаўляліся («Галава яўрэя» І.І. Левіта, «Матросы» Л.П. Дубара, «Павадка» І.В. Карасёва і інш.). 

Шэраг майстроў, чые творы прадстаўлены на выставе, не з’яўляюцца выхадцамі з Беларусі. Тым не менш, разам яны ствараюць яскравую і шматгранную карціну беларускага выяўленчага мастацтва.

Выставачны праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю прадстаўленых на ёй мастакоў у рамках беларускага мастацтва, якое стваралася на працягу больш як ста гадоў. А таксама з’яўляецца ўнікальнай магчымасцю ўбачыць творы, якія вельмі доўгі час не бачыў ніхто, акрамя музейных супрацоўнікаў.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь