У праграме: знаёмства з гісторыяй стварэння слуцкага пояса – нацыянальнага здабытку Беларусі; вывучэнне элементаў шляхецкага касцюма, матэрыялаў вырабу; цікавыя факты, звязаныя са стварэннем паясоў; прагляд экспазіцыі музея.
Кожны ўдзельнік вырабіць сваімі рукамі памятны падарунак – закладку з узорам слуцкага пояса.
Праграмма праводзіцца для арганізаваных груп.
У кошт білета – 10 руб. (навучэнцы, студэнты), 15 руб. (дарослыя) – ўваходзіць наведванне экспазіцыі музея.
Даведкі па тэл.: (017) 358-88-78.
Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а.
Чакаем вас у нашым музеі!