1 верасня а 19-й гадзіне разам з вамі мы хочам абмеркаваць шляхі развіцця мастацтва з пункту гледжання моладзі.
На дыскусіі мы ўзнімем наступныя пытанні:
- арт-сталенне;
- важнасць мастацтва для кожнага;
- творчае кам'юніці і яго роля ў гарадскім асяроддзі;
- элітарнасць і масавасць – месца музея;
- дыгіталізацыя мастацтва.
Спікеры – мастак, літаратар, музыка – маладое пакаленне (20–23 гады), якое ўжо зараз праяўляе сябе праз мастацтва.
Галоўны корпус музея (Леніна, 20), зала беларускага мастацтва XX — пачатку XXI ст.
Уваход на public talk — па білетах ў галоўны корпус Мастацкага музея.