Сафія Полацкая

Сафія Полацкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 красавіка да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу адной карціны Івана Сямёнавіча Дмухайлы (1914‒2007) “Сафія Полацкая” (1990). Дата была ўстаноўлена ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА.

Сафійскі сабор у Полацку з’яўляецца старажытнай хрысціянскай святыняй, адным з самых вядомых архітэктурных помнікаў Беларусі. Ён быў пабудаваны па візантыйскіх канонах у сярэдзіне ХI ст. Пасля значных разбурэнняў ад выбуху ў 1710 годзе быў перабудаваны праз некалькі дзесяцігоддзяў Янам Кшыштафам Глаўбіцам у стылі віленскага барока. Стройная архітэктура сабора і сёння прыцягвае увагу мастакоў, якія ўвасабляюць яго вобраз ў сваіх творах.

На палатне беларускага жывапісца, майстра лірычнага пейзажу Івана Сямёнавіча Дмухайлы знакаміты сабор гарманічна ўпісаны ў прыродны ландшафт правага берага Заходняй Дзвіны.

Выстава будзе адкрыта да 5 мая.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь