Арганізатарамі выставы твораў выбітнага прадстаўніка азербайджанскага выяўленчага мастацтва, бліскучага майстра сучаснага пейзажнага жывапісу, сапраўднага “песняра прыроды” Саттара Бахлулзадэ (1909–1974) выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Азербайджанскай Рэспублікі, Азербайджанскі нацыянальнымузей мастацтваў і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўленыя на выставе творы адлюстроўваюць творчую спадчыну вялікага мастака Саттара Бахлулзадэ, якая з'яўляецца яркай часткай азербайджанскага выяўленчага мастацтва.
У сваёй творчасці ён чэрпаў натхненне перш за ўсё ў такіх крыніцах, як паэзія вялікага азербайджанскага паэта Мухамеда Фізулі, тэбрызскае мастацтва мініяцюры і азербайджанскае дывановае мастацтва.
24 верасня – 24 лістапада
выставачны корпус, К. Маркса, 24