Шляхі творчасці

Шляхі творчасці

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці».

Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных пленэрах пейзажы мастака па-асабліваму натуралістычныя. Беларуская прырода ў прадстаўленых на выставе творах існуе як самадастатковае цэлае, як аб’ект адвечнай прыгажосці.

Ганна Садоўская нарадзілася ў 1997 годзе ў Мінску. У 2021 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). Магістр мастацтвазнаўства (Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, 2022 г.). У цяперашні час праходзіць навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура” ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

З 2014 года з’яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў у Беларусі і за мяжой. Творы Ганны Садоўскай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 творчых прац мастака, створаных за апошнія гады, пераважна на пленэрах.

 

Куратар выставы: Кацярына Запека,  старшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела

Выстава працуе да 14 жніўня 2023 года

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь