Сібір шматаблічная

Сібір шматаблічная

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

24 мая 2024 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 24) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Cібір шматаблічная» ў межах Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь (23-25 мая 2024).

Жывапісныя палотны мастакоў Сібіры складаюць значную частку збору Новасібірскага дзяржаўнага мастацкага музея. Гэты раздзел калекцыі знаёміць з асноўнымі тэндэнцыямі і з’явамі ў мастацтве рэгіёна XX – пачатку XXI стагоддзяў. У выставачных залях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прадстаўлены творы сібірскіх жывапісцаў, якія аб’яднаны адной вялікай тэмай – шматаблічны вобраз Сібіры.

Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць творы алтайскіх мастакоў Г. І. Гуркіна і М. І. Чавалкова, якія адносяцца да першай трэці XX стагоддзя. Г. І. Гуркін, які вучыўся ў І. І. Шышкіна, у сваіх пейзажах усхваляе прыроду Горнага Алтая, падкрэслівае яе эпічнасць і духоўную веліч. Самабытны аўтар М. І. Чавалкоў у палатне «Чаканне пераправы на Цялецкім возеры» (1926) раскрывае асаблівасці сібірскага стылю, пошукамі якога былі захоплены многія мастакі краю ў гэты час.

Творы мастакоў М. Ф. Смоліна, К. П. Цімафеева, М. П. Хамкова, І. П. Папова, В. П. Хлынава і інш. раскрываюць разнастайнасць сібірскага мастацкага жыцця на працягу 30-х – 70-х гг. ХХ стагоддзя. 

Выстава «Сібір шматаблічная» дазваляе прадставіць рэгіянальнае мастацтва як адзіную і ўнікальную з’яву, якая красамоўна вылучаецца ў культурнай прасторы.

Таксама на выставе будуць прадстаўлены творы друкаванай графікі з калекцыі Новасібірскага дзяржаўнага мастацкага музея, створаныя з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадоў. Яны дэманструюць сібірскую гравюру гэтага перыяду ва ўсëй разнастайнасці стыляў, мастацкіх рашэнняў і творчых індывідуальнасцей. Аўтарамі экспанатаў з’яўляюцца мастакі, якія працавалі ў Новасібірску, Омску, Томску, Барнауле, Бійску, Цюмені, Краснаярску, Іркуцку, Якуцку.

У межах Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь з 24 па 25 мая супрацоўнікамі Новасібірскага мастацкага музея Расійскай Федэрацыі будуць праведзены куратарскія экскурсіі па выставе.

Выстава «Сібір шматаблічная» будзе экспанавацца з 24 мая па 16 чэрвеня 2024 г. у выставачным корпусе музея (вул. Карла Маркса, 24).

Куратары выставы – Запека Кацярына Генадзьеўна, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Беларусь;  Кузняцова Ганна Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (+375/17/379 38 27).

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь