У другой зале выставачнага праекта “Жаночы Род” сэнсавым элементам, які маркіруе паняцце “Род”, выступае кампазіцыя з сярпа і карціны Міхаіла Сеўрука “Жніво” (1937).
Жнiво – гэта
- прыгажэзныя хвалі жытняга поля з сінімі валошкамі;
- прадчуванне надыходзячага вяселля;
- цяжкая праца ў полі, страх за пакінутае ў лесе маленькае дзіця.
А магчыма, гэта пра давер сусвету, пра прыняцце сваёй долі і нязломную моц жанчыны.
Якое яно, жніво, для дзяўчынкі, дзяўчыны і жанчыны распавядзе ў сваёй жніўнай імпрэзе “Спеўная Майстэрня Дар’і Зуевай”.
У звычайным жыцці кожная з удзельніц “Спеўнай Майстэрні” займаецца сваёй справай: дызайнам, візуалізацыяй, псіхалогіяй і г. д. Але традыцыйны спеў і любоў да беларускага фальклору іх аб’ядноўваюць.
Выставачны корпус Мастацкага музея (К. Маркса, 24). Залы выставы “Жаночы Род”.
Па ўваходным білеце ў музей.