Выстава стане ўнікальнай магчымасцю для тых, хто знаходзіцца далёка ад Санкт-Пецярбурга, пазнаёміцца з рэпрадукцыямі знакамітых палотнаў з калекцыі Рускага музея, даведацца аб тым, як яны ствараліся, азнаёміцца з выяўленымi на іх падзеямі розных эпох. Кожны экспанат стане акном у мінулае, адлюстроўваючы значнасць памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля дабрабыту нашай краіны.
Жыхары і госці Мінска таксама змогуць азнаёміцца з маштабнай адукацыйна-асветніцкай анлайн-платформай "Краіна перамог", распрацаванай Рускім музеем сумесна з Асацыяцыяй мастацкіх музеяў Расіі і музеямі новых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Інфармацыйны рэсурс уключае ў сябе навучальныя матэрыялы, лічбавыя копіі гістарычных дакументаў, інтэрактыўныя элементы і многае іншае.
Выстава будзе экспанавацца з 29 мая па 26 чэрвеня 2025 года ў зале беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў №2 галоўнага корпуса музея (Леніна, 20).