Мерапрыемства

Творчая сустрэча з Мацвеем Басавым

Творчая сустрэча з Мацвеем Басавым

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Мастацкі музей запрашае на творчую сустрэчу з Мацвеем Басавым, якая адбудзецца ў рамках персанальнай выставы мастака “Святло ў далонях”.

Мацвей Басаў раскажа пра сваю творчасць, пазнаёміць з работамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыйную прастору. На творчай сустрэчы можна будзе даведацца, адкуль Мацвей Басаў чэрпаў натхненне для той ці іншай карціны, якую філасофскую ідэю закладваў у кожны твор, як стаў мастаком, як пачынаўся яго творчы шлях. Ён падзеліцца сваім бачаннем ролі мастака і творцы ў жыцці сучаснага грамадства. Сустрэча з маэстра стане сапраўднай падзеяй для ўсіх аматараў і знаўцаў выяўленчага мастацтва. Госці змогуць задаць пытанні майстру, падзяліцца думкамі і ўражаннямі. 

 

  • 4 верасня (чацвер) 
  • 18:00 
  • выставачны корпус (К. Маркса, 24); 4 паверх

Уваход на мерапрыемства ажыццяўляецца па ўваходным білеце ў музей.

Фота
іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі