Удзельнікаў праграмы таксама чакае захапляльная гульня “Загадкі захавальніка калекцыі фарфору”, пасля якой яны накіруюцца ў музейную майстэрню. На памяць пра вандраванне па Краіне фарфору кожны атрымае асаблівы падарунак, зроблены сваімі рукамі!
Колькасць: ад 5 да 10 чалавек
Працягласць: 120 хвілін
Кошт: для навучэнцаў і студэнтаў (усіх катэгорый) – 14 руб. з удзельніка; для дарослых – 17 руб. з удзельніка
Новыя кошты дзейнічаюць з 1 сакавіка 2023 года
Праграма праводзіцца пры падтрымцы сеткі магазінаў “АРТ-Тэрыторыя” і завода мастацкіх фарбаў “Неўская палітра”.

