Напярэдадні свята Хрышчэння Гасподняга на пляцоўцы Мастацкага выступіў узорны ансамбль песні і танца “Зорачка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Юныя артысты паўсталі сапраўднымі калядоўшчыкамі і выканалі для гасцей канцэрта народныя калядныя песні, станцавалі беларускія танцы і пашчадравалі.
У завяршэнні канцэрта ўсе госці былі запрошаны далучыцца да танцаў, каб адчуць на сабе ўсю атмасферу свята.