Мерапрыемства

“Верасневая ноч – 2022” У Мастацкім

“Верасневая ноч – 2022” У Мастацкім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Унікальнасць гарадскога мастацтва стане цэнтральнай тэмай “Вераснёвай ночы – 2022”, якая пройдзе 10 верасня з 16:00 да 24:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

         Галоўнай падзеяй стане адначасовае адкрыццё трох экспазіцый а 17-й гадзіне, падчас якой кожны з куратараў прэзентуе свой выставачны праект:

 

  • Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі” – аб флорасімволіцы ў мастацтве розных краін і культур.
  • выстава, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала, якая закранае тэму аб яго мастацкай спадчыне ў Беларусі;
  • экспазіцыя да 125-годдзя Анатоля Тычыны – у дзень 955-годдзя Мінска ў музеі можна будзе ўбачыць прэзентацыю фота пасляваеннага аднаўлення сталіцы (1940–1950-х гг.).

         У гэты дзень у фае экспануюцца ўнікальныя мадэлі з самай вялікай калекцыі ў свеце ад Музея лега Las-Legas, сярод якіх сусветныя славутасці і наш музей.

 

         Іншыя мерапрыемствы вечара:

        18:00. Зала мастацтва краін Усходу

Інтэрактыўная лекцыя па камп’ютарнай гульні Genshin Impact, на якой госці музея даведаюцца, хто жыве ў японскім горадзе эпохі Эда і чым займаліся гараджане ў вольны час.

         19:00. Сяродкрыжжа

         Лекцыя Надзеі Усавай, прысвечаная фарміраванню выяўленчага вобраза Мінска як сталіцы Савецкай Беларусі і ўплыву на яго творчасці Анатоля Тычыны.

         20:00. 4-ы паверх галоўнага корпуса

         Лекцыя ад дызайнера Вячаслава Гардзеюка на тэму “Друкарня – інструмент дызайну”. Яна будзе карысная ўсім, хто калі-небудзь сутыкаўся з афармленнем тэксту. 

         На працягу вечара кожны маленькі наведвальнік зможа стварыць свой горад будучыні на інтэрактыўнай пляцоўцы.

         Музычнае суправаджэнне:

         Узорны ансамбль старажытнай і сучаснай музыкі Brevis;

         Музычны клуб Gaudium.

 

         У музейным кафэ “Культурнае жыццё” для гасцей будуць падрыхтаваны спецыяльныя сэты: “Кафеман” (чорная кава і круасан) і “Ігрыстае” (ігрыстае і брускеты з вяленымі таматамі).

 

Кошт білета ў “Вераснёвую ноч”: 12 руб. (дарослыя), 6 руб. (навучэнцы). Білет уключае наведванне галоўнага і выставачнага карпусоў.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні