Сусветная любоў

Сусветная любоў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

16 кастрычніка 2025 г. у 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы трыпціха Генадзя Сухамлінава “Сусветная любоў”.

У праграме:

  • Прэзентацыя трыпціха ад аўтара;
  • Выступленне Мітрапалічага хору Мінскага кафедральнага сабора Святога Духа;
  • паэткі Валянціны Паліканінай.

Генадзь Сухамлінаў нарадзіўся ў Віцебску, дзе і скончыў мастацка-графічны факультэт педагагічнага інстытута. Сярод яго настаўнікаў – вядомыя мастакі Фелікс Гумен, Іван Сталяроў і Леанід Анцімонаў. У 1994 годзе становіцца членам Беларускага саюза мастакоў. У сваёй творчасці аддае перавагу пейзажам і нацюрмортам. З 1977 года пастаянна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. За духоўнасць, якую нясуць яго работы, і за любоў да славянскай культуры Генадзь Сухамлінаў прыняты ў Міжнародную Кірыла-Мяфодзіеўскую акадэмію славянскай асветы. Творчую дзейнасць Генадзь Сухамлінаў плённа сумяшчае з педагагічнай – больш за 35 гадоў ён выкладае ў Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў.

Работы майстра захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, прыватных калекцыях Аўстрыі, Англіі, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Польшчы і інш.

Праз сваю творчасць Генадзь Сухамлінаў імкнецца данесці да людзей ідэі дабра і любові, паказаць, што нічога няма прыгажэйшага за жыццё па запаведзях Божых, у гармоніі з сабой, людзьмі і прыродай.

Выстава працягнецца па 23 лістапада 2025.

Фота
іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь