Выстава «Беларусь. Натхнёныя Радзімай»

Выстава «Беларусь. Натхнёныя Радзімай»
13 верасня 2024 года а 16-й гадзіне ў г. Вялікі Ноўгарад у залах ДБУКМ “Дзяржаўны музей мастацкай культуры Наўгародскай зямлі” адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу “Беларусь. Натхнёныя Радзімай”, прадстаўленай установай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”.

Выстава праходзіць у рамках праекта “Садружнасць праз мастацтва” і рэалізуецца дзякуючы перамозе Рэгіянальнага аддзялення Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі “Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства” ў Наўгародскай вобласці ў адборы некамерцыйных арганізацый Наўгародскай вобласці на права атрымання ў 2024 годзе грантаў у форме субсідый на рэалізацыю праектаў, накіраваных на ўмацаванне грамадзянскага адзінства і гарманізацыю міжнацыянальных адносін, арганізаваным Камітэтам па ўнутранай палітыцы Наўгародскай вобласці.

Экспазіцыя выставы прадстаўлена творамі беларускіх мастакоў Антона Вырвы, Міхаіла Крата, Рамана Коршунава, Васіля Чатнеўцава і Кацярыны Кошчанка, у якіх аўтары прапануюць свае інтэрпрэтацыі жывапіснага пейзажа, прадстаўляюць яго як умоўнае пераасэнсаванне рэальнай прасторы. Сродкі, якімі мастакі перадаюць навакольны свет, разнастайныя, кожны з мастакоў даследуе элементы выяўленчага мастацтва, будуе ўласны свет з дапамогай кампазіцыйных прыёмаў. Жывапісныя кампазіцыі добра пазнавальныя па аўтарскай пластыцы, складаныя па колеры, але глыбока асацыятыўныя.

Калі казаць пра геаграфію твораў, прадстаўленых на выставе, то тут паказаны розныя куткі Беларусі – лясныя далечыні, сельскія прасторы, гарадскія віды. Кожная з карцін дэманструе самабытны беларускі пейзаж.

Аўтары працягваюць традыцыі пленэрнага жывапісу, бо прырода з'яўляецца невычэрпнай крыніцай натхнення, майстэрства. Глыбіня разумення сутнасці беларускай прыроды, выдатны каларыт, незвычайны ўнутраны змест карцін блізкі і зразумелы гледачу любога ўзросту.

Прыгажосць прыроды ў карцінах мастакоў перададзена незвычайна, бо аўтары з ёй быццам зліваюцца разам; тут бачыцца любоў да роднага краю, уменне аўтараў шчыра паказваць прыгажосць свету. Праніклівыя, глыбокія па змесце і запамінальныя вобразы роднай Беларусі тонка перадаюць незвычайнае пачуццё колеру мастакоў, якія захоўваюць традыцыі акадэмічнага майстэрства, але разам з тым імкнуцца творча пераасэнсаваць вопыт мінулых пакаленняў, эксперыментуюць з найноўшымі тэхналогіямі.

Выстава будзе працаваць да 6 кастрычніка 2024 года.

Куратар праекта – Кот Святлана Васільеўна, загадчык аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI ст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Кантактная асоба ў Дзяржаўным музеі мастацкай культуры Наўгародскай зямлі - Вольга Гусева, (8162) 736-013; е-mail: artmuseum@mail.ru.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні