Выстава керамікі Вольгі Сіняўскай “Міфы зямлі маёй”

Выстава керамікі Вольгі Сіняўскай “Міфы зямлі маёй”

Музей Дом Ваньковічаў

12 сакавіка 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) адкрываецца выстава керамікі Вольгі Сіняўскай “Міфы зямлі маёй”.

На выставе прадстаўлены разнастайныя работы ў жанры дэкаратыўнай керамічнай скульптуры і фармальнай аб’ёмнай кампазіцыі. Асноўнай тэмай выставы з’яўляюцца міфы беларускай зямлі. Аўтар працуе ў тэхніцы ручной лепкі. Асноўны матэрыял скульптурных кампазіцый – шамотныя масы і маёлікавыя керамічныя палівы, а таксама чырвоная вакуумаваная гліна. 

 

Уваход на выставу па білеце ў музей.

 

Выстава працягнецца па 17 мая 2026 года.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь