Выстава "Саттар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў"

Выстава "Саттар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў"
З 25 верасня у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пачне працаваць міжнародны выставачны праект “Саттар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў” з калекцыі Азербайджанскага нацыянальнага музея мастацтваў.

Немагчымаўявіць азербайджанскае выяўленчае мастацтва XX стагоддзя без феномену Саттара Бахлулзадэ (1909–1974), ярчэйшага прадстаўніка сучаснага пейзажнага жывапісу, які ўсё жыццё апяваў прыроду. Гэты мастак, які яшчэ пры жыцці стаў легендай, унёс неацэнны ўклад у ацыянальнае мастацтва Азербайджана. 2024 год быў адзначаны 115-гадовым юбілеем з дня нараджэння майстра. Выстава “Саттар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў” упершыню прадстаўляе беларускаму гледачу каля 30 твораў жывапісу і графікі мастака з калекцыі Азербайджанскага нацыянальнага музея мастацтваў, што адлюстроўваюць дзівосныя прыродныя ландшафты радзімы Саттара Бахлулзадэ, якую ён так любіў.
 

Выпускнік Азербайджанскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А. Азімзадэ і Маскоўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута імя В. І. Сурыкава, Саттар Бахлулзадэ выйшаў за ідэалагічныя рамкі эпохі, абраўшы ўласны, непаўторны шлях у мастацтве. Ён прысвяціў сваё жыццё даследаванню розных куткоў роднай зямлі, любаваўся прыгажосцю і велічным духам гор, лясоў, рэк, бязмежных раўнін – і адлюстроўваў усё гэта ў сваіх карцінах. Пейзажныя палотны гэтага мастака, нястомнага спевака прыроды, не ўпісваюцца ў стандарты жанру – у іх ажывае створаны жывапісцам чароўны свет, заснаваны на гармоніі тонкіх маляўнічых адценняў, які захапляе сваёй паэтычнай і філасофскай сутнасцю. Прырода Азербайджана пад яго пэндзлем ператвараецца ў нейкую адзіную, цэласную, жывую сутнасць. Галоўнымі крыніцамі натхнення гэтага мастака на працягу ўсяго яго жыцця былі паэзія вялікага азербайджанскага паэта Мухамеда Фізулі, сусветна праслаўленае мастацтва тэбрызскай мініяцюры і азербайджанскае дыванаткацтва, якое налічвае шматвяковую гісторыю. Яны адыгралі выключную ролю ў фарміраванні творчай філасофіі і мастацкай мовы Саттара Бахлулзадэ.
 

Гэты майстар пэндзля выводзіць гледача за межы рэальнасці, у свет, поўны паэтычных пачуццяў. Яго карціны не толькі адлюстроўваюць бачную прыгажосць прыроды, але і перадаюць яе таямнічую сутнасць. Выстаўка “Саттар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў” дае магчымасць ацаніць бязмежную фантазію мастака, яго майстэрства колеру і глыбокую любоў да роднай зямлі. Куткі Азербайджана, што паўстаюць на яго палотнах, – гэта, як правіла, цалкам рэальныя месцы, але мастацтва жывапісца надае ім узвышана-паэтычнае, а часам нават містычнае аблічча. Таму што Саттар Бахлулзадэ не адлюстроўвае рэальнасць дакументальна, а стварае яе, прапускаючы скрозь прызму свайго ўяўлення і ўнутранага свету. Гэта адрознівае яго карціны, якія перадаюць мовай фарбаў асабістае бачанне, думкі і пачуцці мастака, а таксама дух самой прыроды, ад звычайных пейзажаў. Да ліку падобных паэтыка-філасофскіх перлін жывапісу, што маюць сімвалічнае адценне і ўвасабляюць у сабе ўнікальны талент іх аўтара, можна аднесці такія творы, як “У блакітным небе”, “Квітнеючая айва”, “Рамантычныя горы”, “Каўказская гармонія”.
 

У пейзажных творах, якія ўвайшлі ў экспазіцыю выставы – такіх, як “Більгя”, “Квітнеючы міндаль”, “Тутавае дрэва”, – мастак віртуозна перадае на палатне гармонію прыродных фарбаў, іх тонкія адценні. Рысы блаславёнай прыроды Азербайджана па-майстэрску ўшанаваны ім у такіх графічных нацюрмортах і пейзажах, як “Гёйгёль”, “Горы Шахнабада”, “Пейзаж”, “Гранаты і айва” і інш. Графічным творам гэтага выбітнага жывапісца ўласціва тонкая, сімвалічная мова, якая прасочваецца ў гармоніі ліній, вострай назіральнасці, выяўленні сувязі чалавека і прыроды.
 

Саттар Бахлулзадэ быў вялікім аматарам паэзіі. Сумны лірызм і ўзнёслае каханне, адлюстраваныя ў вершах Фізулі, якія служылі мастаку невычэрпнай крыніцай натхнення, спалучаліся ў яго палотнах з бясконцай любоўю да прыроды. Невыпадкова важнае месца ў азербайджанскім выяўленчым мастацтве займаюць таксама жывапісныя і графічныя работы Саттара Бахлулзадэ, прысвечаныя М. Фізулі і героям яго паэмы “Лейлі і Меджнун”. Створаны мастаком вобраз Фізулі і партрэты Лейлі і Меджнуна – закаханых з трагічным лёсам, носяць філасофскі, глыбока псіхалагічны характар. Партрэт доўгавалосага Меджнуна, які вандруе па пустыні, па-майстэрску перадае ўнутраны свет героя – яго запал, пакуты, адзіноту і ўзнёслае, боскае каханне.
 

Прадстаўленыя на выстаўцы работы адлюстроўваюць мастацкую спадчыну вялікага мастака Саттара Бахлулзадэ, якая складае важную частку азербайджанскага выяўленчага мастацтва і з’яўляецца крыніцай натхнення для будучых пакаленняў. Яны закліканы сфарміраваць у гледачоў цэласнае ўяўленне аб творчасці гэтага майстра і яго непаўторнай мастацкай манеры. 

выставачны корпус, К. Маркса, 24

1
2
3
4
5
6
7
Падзеі
Творчая сустрэча з Мацвеем Басавым
Творчая сустрэча з Мацвеем Басавым

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Праграма дзіцячага дня "Мастацкі клас"
Праграма дзіцячага дня "Мастацкі клас"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мастацкі клас
Мастацкі клас

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лекцыя Ганны Кузняцовай “Вогненная печ творчасці Вінцэнта ван Гога. Частка 2”
Лекцыя Ганны Кузняцовай “Вогненная печ творчасці Вінцэнта ван Гога. Частка 2”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень