Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

12 снежня 2024 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей беларускага народнага мастацтва” адкрыецца выстава “Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў”, прымеркаваная да цудоўнай даты – 45 гадоў з дня адкрыцця філіяла для першых наведвальнікаў.

1974 год стаў знакавым для музея: загад міністра культуры БССР №178 ад 7 кастрычніка 1974 г. “ Аб рэканструкцыі былога культавага будынка ў вёсцы Раўбічы для размяшчэння ў ім музея народнай творчасці” пачаў музейны летапіс.

Ініцыятыва па ўратаванні рэшткаў помніка ІІ паловы ХІХ ст. і прыстасаванні яго пад музей належала супрацоўніцам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР – намесніку дырэктара па навуцы І. М. Паньшынай і старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела прыкладнога мастацтва Т. І. Сцёпінай. Каб вырашыць далейшы лёс будучага музея спатрэбілася дапамога дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея БССР – Алены Васільеўны Аладавай: яна ўзначаліла дэлегацыю да Пятра Міронавіча Машэрава, які даў згоду на ўсе далейшыя мерапрыемствы па рэстаўрацыйным работам.

З 12 снежня 1977 г. дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР прызначаны Юрый Аляксандравіч Карачун, які пераняў эстафету ў справе стварэння будучага філіяла. Яшчэ да завяршэння работ выйшаў загад Міністэрства культуры БССР №97 ад 14 красавіка 1977 г. “Аб стварэнні філіяла Дзяржаўнага мастацкага музея БССР”.

За перыяд з 1979 па 1990 гг. было праведзена звыш 20 экспедыцыйных выездаў, набыта звыш 1000 экспанатаў.

Першая загадчыца музея – Таццяна Іванаўна Сцёпіна. Унеслі вялікі ўклад у развіццё і першыя супрацоўнікі музея, якія стаялі ля вытокаў яго стварэння – Валянціна Рыгораўна Пісарэнка і Алена Уладзіміраўна Сянькевіч.

За ўвесь час работы музея было праведзена безліч мерапрыемстваў – канцэрты, лекцыі, інтэрактыўныя экскурсіі, музейныя праграмы. З’явіліся майстар-класы і лялечны тэатр “Батлейка”. У выставачнай зале за 45 гадоў прайшло каля 200 часовых выстаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, замежных і айчынных музеяў, персанальных выстаў.

На выставе будуць прадстаўлены архіўныя фотаздымкі, прадметы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – самыя цікавыя і незвычайныя, самыя першыя і апошнія паступленні ў калекцыю прыкладнога народнага мастацтва з 1960 па 2024-я гг. На сённяшні час гэта калекцыя налічвае амаль тры тысячы адзінак захавання.

Выстава будзе экспанавацца да 2 сакавіка 2025 года.

Куратар выставы – Андрыевіч Таццяна Яўгенаўна, навуковы супрацоўнік філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей беларускага народнага мастацтва”.

іншыя выставы
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30