80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

Музей Дом Ваньковічаў

6 мая 2025 г. у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” адчыняецца выстава “80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца”. На выставе прадстаўлены творы беларускіх мастакоў В.У. Альшэўскага, Н.В. Дучыц, В.К. Жолтак, В.П. Цюрына, Н.К. Казакевіча, створаныя ў ваенны і пасляваенны час.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, была разрабавана і разбурана большасць гарадоў і населеных пунктаў, але краіна не здавалася.

На акупіраванай фашыстамі тэрыторыі з самых першых дзён вайны разгарнуўся найбуйнейшы ў Еўропе партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў ваявалі не толькі дарослыя, але і дзеці. Палатно Віктара Альшэўскага расказвае нам пра смеласць і гераізм юнага партызанскага связнога. На карцінах Мікалая Дучыца, 1944 года, можна ўбачыць разбураныя будынкі цэнтральных вуліц пасляваеннага Мінска. Праца Валяр'яны Жолтак “Вораг прайшоў”, адлюстроўвае цяжкае жыццё на акупаванай тэрыторыі.

Праз многія дзесяцігоддзі мы памятаем подзвіг нашага народа, які ўнёс значны ўклад у гэту Вялікую Перамогу.

Выстава працягнецца да 21 чэрвеня 2025 года.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь