Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ

Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

9 лютага 2024 года а 17-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ”.

«Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ...», – гэтыя радкі паэта Лі Бо перыяду праўлення дынастыі Тан (VII–X ст. н.э.) звяртаюць нас да глыбінных пытанняў: што такое мастацтва? Якая яго мэта? Выстаўка заклікана адлюстраваць пэўныя аспекты жыцця традыцыйнага Кітая і перадаць ідэю сінкрэтызму, уласцівага светапогляду кітайцаў.

У экспазіцыю ўключаны больш за 80 твораў з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усходу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (драўляная, фарфоравая і бронзавая скульптура, элементы касцюма, народная кітайская карцінка і каліграфія). Часавы дыяпазон прадстаўленых на выставе прадметаў – XVII–XXI стст.

Шэраг экспанатаў наведвальнікі ўбачаць упершыню, у тым ліку творы кітайскіх майстроў, якія былі падараваны музею ў 2023 годзе Кітайска-еўрапейскім культурна-адукацыйным цэнтрам “Дуноў”.

Тэматычна прастора выставы «Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ» падзяляецца на тры блокі: вобразы, якія адпавядаюць народнай свядомасці (вераванні ў духаў, сімвалы і знакі народных святкаванняў і г. д.); рэлігійна-філасофскія вобразы (даоскія, канфуцыянскія і будыйскія); вобразы, напрамую звязаныя з саслоўем шы – чыноўніцтвам (каліграфія, знакі чыноўнікаў, касцюмы).

У рамках выставы пройдуць лекцыі і майстар-класы пры падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выстава “Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ” будзе экспанавацца з 9 лютага па 24 сакавіка 2024 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3-ці паверх, зала 1).

Куратар выставы – Тупчыенка Багдана Мікалаеўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні