“Адкрыты урок” у Мастацкім

“Адкрыты урок” у Мастацкім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

“Першы званок” у Нацыянальным мастацкім музеі празвініць раней, чым у школе!

27 жніўня дашкольнікаў і школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, бацькоў, бабуль і дзядуляў, а таксама ўсіх аматараў мастацтва музей запрашае на творчы фестываль “Адкрыты ўрок”.

У “Раскладзе ўрокаў” Мастацкага музея 
з 12:00 да 17:00

  • з 12:00 – на ўроку “Гісторыі Мінска” можна будзе прайсці квэст “Мінск у Музеі”, падчас якога вы пазнаёміцеся з гісторыямі з жыцця горада, адлюстраванымі на творах мастацтва.
  • 12:00 – зборная экскурсія “Міфы Старажытнай Грэцыі і Рыма”, падчас якой пагаворым аб міфах Старажытнай Грэцыі і Рыма на прыкладзе твораў жывапісу і скульптуры рускіх і заходнееўрапейскіх майстроў, прадстаўленых у пастаяннай экспазіцыі музея. Падчас экскурсіі можна будзе пачуць дзіўныя гісторыі аб старажытных бажаствах, героях і міфалагічных істотах. Удзел – па папярэднім запісе, узрост удзельнікаў – ад 12 гадоў.

                                                                       ЗАПІС СПЫНЕНЫ!

Зарэгістравацца
  • 12:00 і 14:00 – на занятку “Батаніка” дзеці ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў створаць свой нацюрморт. Колькасць удзельнікаў абмежавана, неабходны папярэдні запіс.

                                                                       ЗАПІС СПЫНЕНЫ!

Зарэгістравацца на 12:00 Зарэгістравацца на 14:00
  • 12:00 і 15:00 – праграма “Арт-лабараторыя” дазволіць самым маленькім наведвальнікам музея “пахімічыць”. У праграме сабрана вялікая колькасць доследаў і эксперыментаў, якія дапамогуць пашырыць уяўленне аб свеце і будуць садзейнічаць інтэлектуальнаму і творчаму развіццю дзіцяці. Заняткі разлічаны на дзяцей ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў; неабходна рэгістрацыя.

                                                                         ЗАПІС СПЫНЕНЫ!

Зарэгістравацца на 12:00 Зарэгістравацца на 15:00
  • 2:00–16:00 – урок “Малявання”, які пройдзе на пленэры з ЗМФ “Неўская Палітра” ў музеі, дазволіць адчуць сябе сапраўдным мастаком. Будзем вучыцца глядзець на натуру і рабіць скетчы.
  • 12:00–17:00 – на ўроку “Астраноміі” адправім чараўнікоў у школу сумесна з анлайн-гіпермаркетам 21vek.by і даведаемся пра касмічныя творы Язэпа Драздовіча.
  • 12:00–17:00 – гуляючы ў настольныя гульні ад Hobby games, разгадаем любую “Галаваломку”.
  • 14:00 і 15:30 – падчас майстар-класа “Фэнтэзі” адправімся ў падарожжа ў Інадзуму, паглыбімся ў атмасферу камп’ютарнай гульні Genshin Impact, вынесем модны прысуд касцюмам прадстаўнікоў Інадзумы, змайструем любімага персанажа з паперы і прыбярэм у кімано з вытанчаным прынтам. Рэкамендаваны ўзрост удзельнікаў – ад 13 гадоў.

Майстэрні калектываў, студый і гурткоў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

  • з 12:00 – майстар-класы па скульптуры збяруць усіх аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: будзем ляпіць з пластыліну, рабіць гліняныя цацкі і аплікацыі.
  • 13:00–14:00 – на ўроку “Вакальная ёга” даведаемся, што неабходна для таго, каб добра і прыгожа спяваць. Знойдзем баланс паміж вакалам і спортам і раскрыем сакрэты правільнага дыхання вакаліста. На заняткі запрашаюцца ўдзельнікі ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.
  • 14:00, 15:00, 16:00 – прыдумаем “Творчую шпаргалку блогера”: паспрабуем раскрыць свой акцёрскі патэнцыял, паўдзельнічаем у трэнінгу па сцэнічнай мове, паспрабуем працаваць на камеру і запісаць міні-ролік аб творах мастацтва.
  • 14:30–16:00 – на ўроку “Ударныя экспанаты” пабарабанім, даведаемся, што такое рытм, навучымся трымаць барабанныя палачкі, а таксама паспрабуем сыграць розныя рытмічныя малюнкі. Заняткі разлічаны на ўдзельнікаў ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў.
  • 15:30–17:00 – на ўроку “Лялечны тэатр” навучымся рабіць ляльку і даведаемся асновы лялькаваджэння. На майстар-клас запрашаюцца дзяўчынкі і хлопчыкі ва ўзросце ад 7 гадоў.
  • 16:30 – на канцэрце-гульні “Грані нашых талентаў” вас чакае інтэрактыўная праграма з творчымі выступленнямі, танцавальнымі чэленджамі, вясёлымі гульнямі і, вядома, тусоўка-растанцоўка з удзельнікамі “Адкрытага ўрока”.

На лекцыйнай пляцоўцы даведаемся 
пра нешта новае і цікавае

  • 12:00 – творчая сустрэча з дызайнерам Наталляй Кастрамой. У рамках выставачнага праекта “Жаночы род” пагаворым аб народным касцюме як невычэрпнай крыніцы натхнення для сучасных беларускіх мадэльераў.
  • 13:45 – “Новая шчырасць каліграфіі”. Калі змяняецца свет, мяняюцца і ўсе яго складнікі. Падчас лекцыі пагаворым з графічным дызайнерам Аляксандрай Стэльмашонак пра тое, як каліграфія жыве сёння: на якіх паліцах яе шукаць, наколькі шчырай яна можа быць, навошта вучыцца пісаць як прафесіянал, каб пісаць як дзіця, і навошта метамадэрну каліграфія.
  • 15:30 – “Прафарыентацыя: дапамагаем дзіцяці скласці сваю кар’ерную траекторыю”. Выбар будучай прафесіі дзіцяці часта становіцца галаўным болем і трывогай бацькоў. Як і калі зразумець, што падыдзе лепш, ці будзе гэта запатрабавана на рынку. Мода на прафесіі часта дыктуе не зусім прыдатны вашаму дзіцяці шлях. Як з усім гэтым разабрацца бацькам і якія магчымасці ў прафарыентацыі ёсць побач, але мы імі рэдка карыстаемся. Ва ўсім гэтым будзем разбірацца падчас лекцыі філолага і педагога Іны Хазеевай.

Адпачнем падчас “Вялікага перапынку” за праглядам кіно і мультфільмаў.

Зможам падсілкавацца, скарыстаўшыся спецыяльнай прапановай ад кафэ “Культурнае жыццё”: какава з маршмэлоу і круасан класічны за 6 руб.

Кожнага ўдзельніка “Адкрытага ўрока” чакаюць падарункі і сюрпрызы ад афіцыйнага партнёра праекта ЗМФ “Неўская палітра”.

Кошт уваходнага білета на мерапрыемства: дзеці ад 3-х гадоў – 8 руб.; дарослыя – 12 руб.

Даведка па тэлефоне: +375-17-397-01-63; +375-25-667-78-19.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні