Адна зіма

Адна зіма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

26 лістапада а 17-й гадзіне ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (праспект Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Адна зіма”,

якая аб’яднала творы беларускіх мастакоў, скульптараў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХХ–ХХІ стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Работы перадаюць аблічча марозных прастораў і звязаных сюжэтна-тэматычных вобразаў у розных сэнсавых і жанравых інтэрпрэтацыях. 

Экспазіцыя раскрывае складаны і шматгранны вобраз зімы: 

ад ілюстрацыі стану замірання і глыбокага сну навакольнага свету, які вядзе да немінучага ператварэння, у работах В. Цвіркі, А. Бараноўскага, Б. Казакова, да візуальнага ўвасаблення кантрасту паміж жыццёвай сілай чалавека, якому неабходна дзеянне, і прыродным зацішшам марозных прастораў у творах А. Кроля, М. Манасзона, У. Пасюкевіча, Ю. Палякова і В. Юдзіцкага. Чалавек перастае быць проста сузіральнікам: сваёй прысутнасцю ён парушае маўклівае адзіноцтва заснежанай прасторы, здымаючы з яе ледзяныя аковы. Так зіма ператвараецца ў сапраўдны маніфест цеплыні і стварэння супраць халоднасці і абыякавасці. Імкнучыся выкраіць крупінкі цяпла і радасці ў халоднай цішыні, чалавек напаўняе гэты час гукам, рухам і колерам. Адсюль нараджаецца шчырае імкненне да святла як сімвала надзеі і веры ў цуд. Зіма раскрываецца ў стыхіі народных і сямейных свят – ад Калядных гулянняў да Новага года, адлюстраваных у творах Л. Шчамялёва і Т. Сакаловай.

Куратары часовай экспазіцыі – Анастасія Мянькоўская і Марыя Волас, малодшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст.

іншыя выставы
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі