Акцыя "Усёй сям'ёй у музей!"

Акцыя "Усёй сям'ёй у музей!"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Кожны год месяц кастрычнік радуе нас двума важнымі для ўсіх дзяцей і бацькоў святамі – Днём маці і Днём бацькі! У сувязі са значнымі датамі далучаемся да акцыі "Усёй сям'ёй у музей!" у межах рэспубліканскага Тыдня бацькоўскай любові. З 15 па 20 кастрычніка запрашаем дзяцей разам з бацькамі наведаць тэматычныя мерапрыемствы і актыўнасці.

У перыяд акцыі для шматдзетных сем'яў уваход у музей бясплатны пры прад'яўленні адпаведных дакументаў! 

Што вас чакае? 

15 кастрычніка 

  • 14:00 Праграма "Вобраз Божай Маці ў беларускім іканапісе" (галоўны корпус; запіс адкрыецца 13.10 у 16:00) 

16 кастрычніка 

  • 18:00 Лекцыя псіхолага, лектара Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля" "Традыцыя мацярынства ў Беларусі" (галоўны корпус, зала беларускага мастацтва XIX - пачатку XX ст.; па ўваходным білеце) 

17 кастрычніка 

  • 15:00 Праграма "Усё самае цікавае пра шкло" для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (галоўны корпус; запіс адкрыецца 15.10 у 16:00)

18 кастрычніка 

  • 14:00 Лекцыя псіхолага развіцця, кансультанта па дзіцяча-бацькоўскіх адносінах Таццяны Міхей "Добрыя адносіны з дзіцём: як іх захаваць нават у самых складаных сітуацыях" (галоўны корпус, зала беларускага мастацтва XIX - пачатку XX ст.; па ўваходным білеце) 

19 кастрычніка 

  • 14:00 Арт-майстар-клас у сеансе гукатэрапіі "Запальваць зоркі ў музыцы святла, тварыць мары" з Анастасіяй Кудрук (галоўны корпус; сяродкрыжжа; запіс адкрыецца 17.10 у 16:00) 
  • 15:00 Зборная інтэрактыўная праграма для дзяцей "Маленькі эксперт" (галоўны корпус; запіс адкрыецца 16.10 у 18:00)
Фота
іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь