Апалінарый Гараўскі. Знаёмства

Апалінарый Гараўскі. Знаёмства

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на лекцыю “Апалінарый Гараўскі. Знаёмства”, якая адбудзецца 16 снежня (субота) а 16-й гадзіне.

Вядомы вузкім спецыялістам і амаль незнаёмы шырокай публіцы беларускі мастак Апалінарый Гараўскі (1833–1900) стаў найцікавейшым прыкладам паспяховай кар’еры мастака XIX стагоддзя – ад сына дробнамаянтковага шляхціца да папулярнага сталічнага мастака. Шырока прадстаўлены на выставах пры жыцці, пасля смерці ён быў забыты. Толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя намаганнямі беларускіх мастацтвазнаўцаў яго імя вярнулася ў гісторыю мастацтва. 

Як можна было патрапіць у сацыяльны «ліфт» і з прадстаўніка засценкавай шляхты стаць акадэмікам жывапісу? Дзе знайсці сродкі на трохгадовае падарожжа па Еўропе, у той час як твае суседзі не выбіраюцца далей за Мінск ці Вільню? Чаму карціны Апалінарыя Гараўскага выстаўляліся на сусветных выставах ад Парыжа да Чыкага? 

“Знаёмства” з мастаком, а таксама новыя факты яго біяграфіі – у лекцыі Юліі Лісай, вядучага навуковага супрацоўніка Мастацкага музея. 

Лекцыя пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). Наведаць яе можна па ўваходным білеце ў музей, папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь