Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай

Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

У рамках святкавання Дня жанчын Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу адной карціны Святланы Сяргееўны Катковай (1941–2020) “Палявыя кветкі” (1974).

Святлана Каткова, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст, графік, атрымала мастацкую адукацыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы (цяпер – Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава), а затым у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе вучылася ў А. Малішэўскага, Г. Паплаўскага, А. Кішчанкі. У сваёй творчасці С. Каткова надавала асаблівую ўвагу раслінным матывам, якія яна ўвасабляла ў нетыповых, крыху абстрактных кветкавых нацюрмортах, адлюстроўваючы неспакойныя або ціхамірныя станы прыроды. 

Жывапісны твор “Палявыя кветкі” ‒ ода прыгажосці, жыццю і гармоніі.  У ім асабліва выразна прасочваецца імкненне С. Катковай да абагульнення формаў і дэкаратыўнасці. Яна па-майстэрску спалучае багацце фарбаў стракатых букетаў з манахромным лаканічным фонам. Незвычайныя кветкавыя кампазіцыі, пагружаныя ў асаблівую прастору, набываюць сакральны сэнс, становяцца сімвалам абнаўлення жыцця.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь