Мерапрыемства

Дзіцячы дзень “Мастацкі клас”. Праграма

Дзіцячы дзень “Мастацкі клас”. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Дзень, які вы сапраўды не захочаце прапусціць!

Мастацкі музей запрашае дзяцей і дарослых на штогадовае свята “Мастацкі клас” 

Як простая аплікацыя ператварылася ў сусветны шэдэўр? 

Вас чакаюць пазнавальныя экскурсіі і майстар-класы! Хлапчукі і дзяўчынкі раскрыюць сакрэты мастацкіх твораў і адчуюць сябе сапраўднымі экспертамі выяўленчага мастацтва. 

Як скручваць спіралькі з палосак паперы і ствараць аб’ёмныя кампазіцыі? 

Для ўсіх аматараў рукадзелля мы падрыхтавалі творчыя майстар-класы па квілінгу і не толькі. Проста, цікава і весела! 

  • 22 жніўня (субота), 12:00–17:00 
  • К. Маркса, 24 
  • уваход па білеце ў музей (15,00 рублёў – дарослыя, 8,00 рублёў – навучэнцы і студэнты, уладальнікі карты госця НММ – бясплатна)

Праграма дзіцячага дня “Мастацкі клас”

12:00 і 15:00 Інтэрактыўная экскурсія “Маленькі эксперт” 

для дзяцей 6–10 гадоў

Падчас экскурсіі ўдзельнікі стануць самымі сапраўднымі экспертамі ў выяўленчым мастацтве. Яны навучацца заўважаць важныя дэталі на карцінах і з іх дапамогай раскрыюць сакрэты твораў. А спецыяльныя заданні дапамогуць праверыць уважлівасць у гульнёвай форме.

Месца: першы паверх

(па папярэднім запісе)

12:00–14:00 Майстар-клас “Магія папяровых спіраляў” 

для дзяцей ад 7 гадоў і бацькоў

Удзельнікі адкрыюць для сябе мастацтва квілінгу і навучацца ствараць аб’ёмныя кампазіцыі са скручаных палосак паперы.

Месца: зала старажытнабеларускага мастацтва

13:00–14:00 Майстар-клас “Пячорны гратаж: наскальныя гісторыі”

для дзяцей ад 7 гадоў і бацькоў

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца, навошта старажытныя людзі высякалі на скалах фігуры звяроў, асвояць незвычайную тэхніку гратажу і зробяць свой “наскальны” малюнак.

Месца: зала мастацтва краін Захаду

14:00 Лекцыя-майстэрня “Месье Маціс малюе нажніцамі” 

для дзяцей ад 7 гадоў і бацькоў

Удзельнікі даведаюцца, як простая аплікацыя ў руках сусветна вядомага майстра ператварылася ў шэдэўры сусветнай класікі. Запрашаем прыняць удзел у эксперыментах па сакрэтных рэцэптах Маціса.

Месца: зала мастацтва краін Захаду

(па папярэднім запісе)

14:00–16:00 Майстар-клас “Рознакаляровыя заліўкі”

для дзяцей ад 7 гадоў і бацькоў

Удзельнікі пазнаёмяцца з абстрактным жывапісам і тэхнікай заліўкі, а таксама зробяць уласную арыгінальную закладку для кніг.

Месца: зала старажытнабеларускага мастацтва

д
х
п
іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі