Сябры. Партрэт Любачкі з сабакам

Сябры. Партрэт Любачкі з сабакам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

30 мая 2025 года, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава адной карціны Маравава Аляксандра Віктаравіча "Сябры. Партрэт Любачкі з сабакам".

У 1906 годзе Аляксандр Мараваў, Мікалай Багданаў-Бельскі і Вітольд Бялыніцкі-Біруля з жонкай і дачкой пасяліліся ў сядзібе Гарусава, плануючы працаваць у месцах, дзе Ісак Левітан напісаў адну з самых знакамітых сваіх карцін "Над вечным спакоем".

На палатне паказана Любоў Вітольдаўна Бялыніцкая-Біруля, дачка мастака В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Мастаку ўдалося перадаць абсалютны давер дзіцяці і сабакі, іх ціхае сяброўства і клопат.

Выстава будзе экспанавацца па 16 чэрвеня 2025 года ў сяродкрыжжы ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20).

іншыя выставы
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва