Дзяніс Барсукоў "Ён, Яна, Яны"

Дзяніс Барсукоў "Ён, Яна, Яны"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

25 красавіка 2022 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца персанальная выстава беларускага мастака Дзяніса Барсукова “Ён, Яна, Яны”, якая складаецца з 15 партрэтаў, напісаных у перыяд з 2015 па 2018 год.
Дзяніс Барсукоў
Дзяніс Барсукоў
1975 г.н.

Мастак. Член Беларускага саюза дызайнераў

Партрэт – адзін з самых складаных і эмацыянальных жанраў у выяўленчым мастацтве. Чалавек выяўляецца перш за ўсё праз твар. Ён можа распавесці пра лёс чалавека, паведаміць нейкую гісторыю выпадковага героя. У партрэце праяўляецца і стаўленне самога мастака да мадэлі, да жыцця, да жывапісу.

Гэтым і вабіць мастака Дзяніса Барсукова жанр партрэта.

Пачатак гэтай серыі паклалі дзве карціны – “Ён” і “Яна”, у якіх адлюстраваны вобразы прабацькоў чалавецтва. Пасля таго, як былі напісаны гэтыя дзве работы, аўтар вырашыў развіць гэтую ідэю пра чалавека, разнастайнасці яго тыпаў. Так нарадзілася задума серыі работ.

Ён. 2015. Палатно, алей
Ён. 2015. Палатно, алей
Яна. 2015. Палатно, алей
Яна. 2015. Палатно, алей

Не толькі Адам і Ева, але і “Іншыя” – “Рыжая”, “Бульбакідальнік”, LadySteampunk, “Руслан” – нашы сучаснікі. Усе гэтыя людзі ў нейкі момант “зачапілі” мастака, уразілі, сталі цікавымі, і ён напісаў іх. Так атрымаўся выставачны праект “Ён, Яна, Яны”. 

Рудая. 2017. Палатно, алей
Рудая. 2017. Палатно, алей
Бульбакідальнік. 2016. Палатно, алей
Бульбакідальнік. 2016. Палатно, алей
Steampunk lady. 2016. Палатно, алей
Steampunk lady. 2016. Палатно, алей
Руслан. 2016. Холст, масло
Руслан. 2016. Холст, масло

Майстру хацелася адлюстраваць сучаснікаў у спрошчаным іканічным выглядзе, набліжаных да знака. Серыя карцін прадстаўляе не рэалістычныя вобразы, хоць ёсць і канкрэтныя партрэты вядомых людзей. Адлюстраваныя героі – знакі нашага пакалення. Кожны вобраз гаворыць сам за сябе. У некаторых з іх аўтар сёе-тое зашыфраваў. Але ўважлівы глядач можа разгледзець указальныя знакі і распазнаць іх. У гэтых партрэтах выяўляецца яго асабістае стаўленне да чалавека, да жывапісу, да жыцця. Не падпісваць карціны было свядомым рашэннем мастака. Аднак як аўтар ён прысутнічае ў сваіх працах.

На кожнай карціне серыі дамінуе свой колер: фіялетавы, зялёны, аранжавы... І гэта не выпадкова. Партрэты можна складаць у розныя камбінацыі, як каляровыя кубікі, фарміраваць з іх цікавыя мазаікі, ускладняючы тым самым іх сэнсы. Так кожная карціна працуе сама па сабе і з’яўляецца часткай дэкаратыўнай кампазіцыі. Наведвальнікам выставы ў прасторы Арт-кафэ прапануецца адзін з магчымых варыянтаў экспанавання.

Angel girl. 2017 Палатно, алей
Angel girl. 2017 Палатно, алей
Калекцыянер нажніц. 2018 Палатно, алей
Калекцыянер нажніц. 2018 Палатно, алей
Начная. 2017 Палатно, алей
Начная. 2017 Палатно, алей
Малады дырэктар. 2016. Палатно, алей
Малады дырэктар. 2016. Палатно, алей
Рудая і фарфоравая. 2017 Палатно, алей
Рудая і фарфоравая. 2017 Палатно, алей
Папоў. 2017 Палатно, алей
Папоў. 2017 Палатно, алей
Сышла. 2016 Палатно, алей
Сышла. 2016 Палатно, алей

Куратар выставы Анастасія Рубашная, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы 

         Работа выставы працягнецца 
да 17 мая 2022 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні