Глеб Отчык "Пад знакам рыбы"

Глеб Отчык "Пад знакам рыбы"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 19 сакавіка 2022 года ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Пад знакам рыбы". Жывапіс Глеба Отчыка.

   Глеб Анатольевіч Отчык – мастак, выкладчык, старшыня Беларускага саюза мастакоў, прадстаўнік новай хвалі мастакоў, якія актыўна дапамагаюць прасоўваць і прапагандаваць беларускае мастацтва ў свеце. Ён распрацоўвае арыгінальныя тэхнікі жывапісу, стварае наватарскія манументальныя работы, ініцыіруе выставачныя праекты і міжнародныя пленэры.

Глеб Отчык нарадзіўся 20 чэрвеня 1983 года ў сям’і знакамітых мастакоў у горадзе Гомелі (Рэспубліка Беларусь). Вучыўся жывапісу ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, затым у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на манументальным аддзяленні.

   У асноўным Глеб Анатольевіч працуе ў розных тэхніках манументальнага мастацтва (камень, графіт, фрэска). Шырока вядомыя такія творы майстра, як мазаічнае пано “Таямніцы купальскай ночы” (дыпломная работа), размешчанае на фасадзе завода “Керамін”, а таксама скульптурная кампазіцыя з металу і керамічных матэрыялаў у выглядзе вядомай сіне-блакітнай бляшанкі згушчанага малака, што дапаўняе ансамбль адміністрацыйнага будынка ААТ “Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат”. Выкананыя Глебам Отчыкам роспісы ўпрыгожваюць дзіцячы дом у Ждановічах, Палац Незалежнасці, будынкі пасольства Казахстана ў Беларусі і пасольства Беларусі ў Баку. Асаблівая і важная для разумення творчасці мастака работа размяшчаецца ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна – гэта фрэскавы роспіс храма ў гонар святых Казьмы і Даміяна.

   З цягам часу занятак жывапісам набыў асаблівую значнасць у творчай спадчыне Глеба Отчыка. Любоў да прыроды знайшла адлюстраванне ў звароце мастака да пейзажаў і эцюдаў. Разам з тым ён аддае перавагу тэматычным серыям (“Пара туманаў”, “РыбаLOVE”, “Беларускі алфавіт”), часта эксперыментуючы ў галіне кампазіцыі. Яго творы прыцягваюць увагу незвычайнымі ракурсамі звыклых для ўсіх прадметаў, а таксама разнастайнымі складанымі фактурамі і колеравымі спецэфектамі. У адпаведнасці з задумай адны працы мастак стварае ў манахромнай гаме, іншыя наўмысна выбудоўвае на спалучэнні процілеглых колераў.

   Маляўнічыя творы Глеба Отчыка знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Нідэрландаў, Італіі, Венгрыі, Славакіі, Малдовы і Ірландыі, Кітая.

   Работа выставы працягнецца 
да 24 красавіка 2022 года

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні