Юрый Платонаў “Вандроўка”

Юрый Платонаў “Вандроўка”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

27 сакавіка 2020 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Юрыя Уладзіміравіча Платонава “Вандроўка”.

У сваіх творах Юрый Платонаў перадае ўсю разнастайнасць рэальнасці вакол нас, узнаўляе адчуванне ад убачанага, дапаўняючы свет яркімі адценнямі і тонамі. Функцыянальнай асновай твораў мастака становіцца колеравая гармонія, а зачаравальны каларыт і імклівая дынаміка робяць палотны аўтара эфектнымі і запамінальнымі.

“У працах я спрабую ўзнавіць не стан прыроды, а маё адчуванне ўбачанага, магчыма, свой стан душы ў гэты момант, псіхалагічную рэакцыю на падзею. Стаіць задача стварыць іншы выяўленчы шэраг – у большай ступені пачуццёвы, чым візуальны. Таму ў жывапісе імкнуся быць разняволеным, давяраць адчуванням. Менавіта пошук колеравай канструкцыі твора выклікае ў мяне цікавасць”, – адзначае Юрый Платонаў.

Значнае месца ў творчасці гомельскага мастака займае праца на пленэры. У жывым судотыку з наваколлем нараджаецца той стан, які дазваляе надаваць яго творам акрамя выяўленчай эстэтыкі і яскравай візуальнасці асаблівую энергетыку, своеасаблівы “нерв”, экспрэсіўнасць. У сваіх пейзажах мастак “уключае” гледача ў працэс судотыку са светам вакол нас, акцэнтуючы ўвагу не на стане прыроды, а на стане чалавека. 

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 20 жываісных палотнаў, створаных мастаком за апошнія гады. “Вандроўка” Юрыя Платонава – гэта і ёсць яго жыццярадаснае творчае падарожжа, якое напоўнена святлом і колерам і ўзвышае над штодзённасцю.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні