Канцэрт фартэпіяннай музыкі “Магія гуку. Вясна”

Канцэрт фартэпіяннай музыкі “Магія гуку. Вясна”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

8 красавіка ў 17:30 у Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі “Магія гуку. Вясна”.

“Магія гуку” – гэта асветніцкі праект маладых выканаўцаў Яфімавай Анастасіі і Патаповіч Анастасіі.

Скончыўшы Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных (г. Масква), працуюць выкладчыкамі ў РГК пры БДАМ, а таксама канцэртуюць на розных пляцоўках Беларусі, Расіі.

Піяністкі расхінуць перад слухачамі маляўнічыя старонкі з жыцця кампазітараў, падзеляцца гісторыяй стварэння твораў. Дзякуючы не толькі выкананню, але і слову (пра музыку) вы ўбачыце творы з усіх бакоў, нібы карціну ў 3D-аб’ёме. Музыка – гэта самы эстэтычны і далікатны спосаб для паляпшэння самаадчування.

На канцэрце прагучаць творы Л. Дакена, Д. Скарлаці, М. Метнера, С. Рахманінава і В. Гаўрыліна.

Мерапрыемства пройдзе ў галоўным корпусе музея. 

Наведаць яго можна па ўваходным білеце.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь