Мерапрыемства

Кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада”

Кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

29 мая (чацвер) 2025 года ў 18:30 запрашаем на кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада” (1965; працягласць 88 хвілін, 16+) у рамках выставы "Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” працягвае цыкл кінапаказаў, які складаецца з чатырох фільмаў пра вайну, знятых на беларускай кінастудыі знакамітымі кінарэжысёрамі розных пакаленняў. 

Кожны з кінапаказаў суправаджаецца ўступным словам дацэнта кафедры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдата мастацтвазнаўства Анастасіі Віктараўны Харытоненка, якая сцісла ахарактарызуе час стварэння прадстаўленага фільма і раскажа пра значэнне карціны для беларускага кінематографа. 

Наведаць кінапаказ можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20; 1 паверх). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Я слухаў мора
Я слухаў мора

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»
Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь