Лекцыя "Міфалагічныя вобразы Кітая ў мастацтве"

Лекцыя "Міфалагічныя вобразы Кітая ў мастацтве"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на лекцыю "Міфалагічныя вобразы Кітая ў мастацтве", якая адбудзецца 7 ліпеня (нядзеля) а 14-й гадзіне.

Міфалогія Кітая – складаназалежная іерархічная сістэма, непарыўна звязаная з культурнымі асаблівасцямі і традыцыямі. Яна развівалася і пераўтваралася на працягу пяці тысяч гадоў. 

На лекцыі пойдзе гаворка пра светапоглядныя канстанты Старажытнага Кітая, якія знайшлі сваё адлюстраванне не толькі ў грамадскім жыцці, але і ў міфалогіі (Інь і Ян, У Сін, Лі і г.д.). Мы разбярэм асноўныя міфалагічныя выявы, іх вытокі і семантычнае значэнне на прыкладзе твораў мастацтва. 

Чытае лекцыю Багдана Тупчыенка - малодшы навуковы супрацоўнік Мастацкага музея. 

Лекцыя пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20; зала беларускага мастацтва XIX-пачатку XX стст). Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі