Лекцыя “Пра што кажуць кветкі? Разважанні пасля выставы”

Лекцыя “Пра што кажуць кветкі? Разважанні пасля выставы”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

13 лістапада (нядзеля) а 15-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Пра што кажуць кветкі? Разважанні пасля выставы”.

Кветкам, захаваным у мастацтве, было даравана вечнае жыццё дзякуючы мастакам. Яшчэ егіпцяне малявалі свае лотасы, кітайцы вынайшлі стыль гохуа – “кветкі і птушкі”, японцы – мастацтва складання букетаў – ікебану, а сёння ў кожнай галерэі і музеі вы непазбежна знойдзеце некалькі нацюрмортаў. Кветкі прысутнічаюць усюды, яны імгненныя і бессмяротныя.

Кветкі былі сімваламі багоў, асколкамі раю на зямлі, аб’ектамі сузірання, напамінам пра непазбежнасць смерці, прадметамі, што казалі пра каханне, упрыгожваннем касцюма і прычоскі. Кветкі любімыя мастакамі і жанчынамі. Як складваюцца адносіны паміж мастацтвам людзей і светам раслін? Як яны ўплываюць на нас, а мы на іх? Пра іх разнастайныя функцыі ў мастацтве і пойдзе гаворка ў лекцыі.

Лекцыю чытае вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Надзея Усава.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

іншыя выставы
Я слухаў мора
Я слухаў мора

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»
Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь