Лекцыя "Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам"

Лекцыя "Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

20 ліпеня ў 17:30 у Мастацкім пройдзе лекцыя "Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам".


Станіслаў Жукоўскі – бліскучы жывапісец пачатку ХХ стагоддзя. Яго віртуозныя, лёгка напісаныя пейзажы і інтэр'еры склалі жывапісную энцыклапедыю сядзібнага жыцця таго перыяду. Аднак з-за шэрагу прычын майстар не ўвайшоў у спіс геніяльных мастакоў і да пачатку 1970-х амаль не ўзгадваўся.

Чаму Жукоўскі не быў упісаны ў лік мастакоў першага шэрагу? Ці можа прастора стаць тэкстам і быць успрынятай як паведамленне?

Якой была карціна свету Станіслава Жукоўскага, якія сэнсы фармулюе прастора яго пейзажаў і чым яны актуальныя сёння – пра гэта на лекцыі мастацтвазнаўцы, вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музея Юліі Лісай.

Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва