Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 жніўня 2025 года ў пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”, прысвечаная прыгажосці роднай зямлі ў творах беларускага пейзажнага жывапісу другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзя з калекцыі музея.

Пейзажны жанр, адзін з ключавых у беларускім жывапісе, з’яўляецца вольнай прасторай для эксперымента, спосабам філасофскага асэнсавання жыцця. Але сённяшняя выстава не імкнецца паглыбіць гледача ў разважанні аб прыродзе часу і прасторы. Пасярод гарадской мітусні, падманлівай пагоні за поспехам, віхру асабістых і сусветных праблем падчас хочацца удыхнуць свежага паветра, перанесціся хаця б на імгненне ў запаветныя куткі Беларусі, якія, нават калі ты там ніколі не быў, падсвядомасць пазнае як свае, родныя. Гэтыя краявіды цешаць вока і прымушаюць у думках перанесціся ў свет, дзе сонечныя фарбы спелых палёў суседствуюць з задумлівай паэтычнасцю прахалодных асенніх вечароў; а квітнеючыя дрэвы напамінаюць аб бясконцасці жыцця, магчымасці вырвацца з паўсядзённасці і надзеі на будучыню.

Прадстаўленыя на выставе творы Віталя Цвіркі, Івана Ахрэмчыка, Паўла Масленікава, Віктара Вярсоцкага, Віктара Грамыкі, Антона Бархаткова, Мікалая Бушчыка, Канстанціна Качана, Вячаслава Кубарава, Мікалая Ісаёнка, Пятра Данэліі і Дзмітрыя Алейніка запрашаюць з любоўю зірнуць на маляўнічыя краявіды Беларусі, адчуць цэлы спектр настрояў, нязменным у якім застаецца адно – пачуццё адзінства з роднай зямлёй.

Выстава будзе працаваць па 29 верасня 2025 года.

Куратар выставы: Дарына Зуева, малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад прыгажосцю тваёй маўчаць
Перад прыгажосцю тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь