Спадчына беларусаў у традыцыйных святах і абрадах

Спадчына беларусаў у традыцыйных святах і абрадах

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22.07.2025 у 12.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава творчых работ юных мастакоў «Спадчына беларусаў у традыцыйных святах і абрадах» з фондаў мастацкага музея «ВЫТОКІ» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.».

Каляндарныя святы, звычаі і абрады на працягу стагоддзяў былі сродкам перадачы культуры, ведаў, вопыту ад пакалення да пакалення. 

У наведвальнікаў выставы будзе магчымасць убачыць 14 жывыпісных твораў, выкананых таленавітымі юнымі мастакамі, дакрануцца да гісторыі і культуры нашага народа праз найважнейшыя сацыяльна-культурныя каштоўнасці, якія спрыяюць фарміраванню і духоўнаму развіццю асобы.

У прадстаўленых работах юныя майстры зірнулі на свет вакол нас праз прызму сваёй душы, творчасці і святочнага натхнення, адлюстравалі асаблівасці традыцый і абрадаў беларусаў, якія святкуюць Каляды, Масленіцу, Купалле, Дажынкі, і ў той жа час – Раство, Вялікдзень, Троіцу, Праабражэнне Гасподне, Пакровы і шэраг іншых праваслаўных дат. Творы “масленікаўцаў” адкрываюць нам прыгажосць, мудрасць і глыбіню беларускай культурнай спадчыны.

Выстава будзе працаваць да 7 верасня 2025 года.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь